 |


 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
(Напісаў для аднаго з форумаў сацыяльнай сеткі vkontakte.ru) Па-першае, гэта нізкі ўзровень рэлігійнай сьвядомасьці вернікаў. Прыналежнасьць да Царквы, выкананьне абрадаў, нават малітва для вернікаў часта ёсьць больш элементам традыцыі і культуры, чым веры. Людзі ходзяць у касьцёл, прымаюць сакрамэнты, стараюцца жыць у адпаведнасьці з запаведзямі, але іх сьветапогляд у цэлым будуецца на спажывецка-геданістычным падмурку гэтага сьвету! Па-другое, нізкі ўзровень рэлігійнай адукаванасьці. Рэлігійнае чытво вернікаў - гэта масавыя каталіцкія часопісы, кнігі сьвятых, многія зь якіх былі малаадукаванымі людзьмі і г.д. У выніку ў вернікаў множацца старыя стэрэатыпы і каля-рэлігійныя забабоны. У той жа час вернікі мала чытаюць Біблію, кепска знаёмыя з сучаснай тэалагічнай і сацыяльнай думкай Касьцёла, наогул, кепска абазнаныя ў гуманітарных навуках, якія (пры хрысьціянскім да іх стаўленьні) пацвярджаюць праўды веры. У выніку неадукаванасьці вернікі не могуць быць сьведкамі Хрыста ў сучасным грамадзтве, бо проста не здольныя дыскутаваць з няверуючымі. Па-трэцяе, закрытасьць Касьцёла, як сьвятароў, так і вернікаў, у дыялогу з грамадзтвам. Гэта і неразьвітасьць СМІ, і адсутнасьць адукацыйных і навуковых установаў, культурніцкіх, моладзевых арганізацый. Непераадольны бар'ер паміж Касьцёлам і нацыянальнай супольнасьцю. Невыкананьне дэклараванай апалітычнасці. Ужо зараз Касьцёл з'яўляецца, на жаль, моцна адгароджанай ад грамадства ўстановай, якая мае слабы інтэлектуальны і культурны рэсурс; да таго ж дзеля здабыцця палітычных прэферэнцый дзеяньні Касьцёла накіроўваюцца супраць інтарэсаў нацыянальнай супольнасьці (да якой належыць ільвіная доля вернікаў!) і іншых хрысьціянскіх канфесій (дзе дэклараваны экуменізм?). Усё гэта негатыўна адбіваецца на Касьцёле ўжо сёньня, а ў будчым з мадэрнізацыяй беларускага грамадзтва гэтыя падзелы і ўзаемнае неразуменьне будзе ўзрастаць.
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |



 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
18-20 верасьня быў на канферэнцыі "Сям'я - супольнасць жыцця і любові", што ладзілася ў Чырвоным Касцёле. Узровень канферэнцыі ўразіў і парадаваў: прысутнічалі дакладчыкі з Польшчы, Чэхіі, Харватыі, ЗША, Расеі, Нямеччыны. Пераважна гэта былі прадстаўнікі розных рухаў у абарону жыцця.
Не маю часу, каб пісаць пра ўсё падрабязна, таму абмяжуюся некалькімі момантамі: * * * Біскуп Антоні Дзям'янка чытаў даклад па-расейску, а праваслаўны а. Аляксандр Шымбалёў - па-беларуску. * * * Шмат было гаворкі пра разнастайныя асьветніцкія і душпастырскія ініцыятывы. Пытаньні аб магчымых захадах у абарону сям'і разглядалася і на круглых сталах. Але ўжо перад закрыцьцём канферэнцыі хтосьці з выступоўцаў папрасіў падняць рукі тых, у чыіх парафіях святары ўздымаюць тэму абароны жыцця ў душпастырскай дзейнасці. Тых, хто паднялі рукі, было не больш за 20-25% * * * Некаторыя дакладчыкі з краінаў Эўразьвязу выказвалі меркаванне, што многія праблемы выкліканыя тым, што ў Эўропе зашмат свабоды. Спадар Герынг з Мюнхена адкрыта выказаў сваю прыхільнасць да лукашэнкаўскага аўтарытарызму як альтэрнатыве эўрапейскай дэмакратыі. Калі я задаў яму пытанне, ці ведае ён пра шматлікія факты ўціску хрысціянскіх Цэркваў у Рэспубліцы Беларусь, кс. Пётр Білевіч запатрабаваў ад мяне пакінуць канферэнцыю (праўда, я адмовіўся сыходзіць).
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |






 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Падчас урачыстасьцяў каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе тысячы людзей назіралі ўнікальную атмасерную з'яву, званую гало: вялікае кола вакол сонца. Гало ёсьць з'явай дастаткова рэдкай і, паводле навукоўцаў, ўзьнікае з-за наяўнасьці ў трапасфэры крышталікаў ільду, якія рассейваюць сонечнае сьвятло. "Советская Белоруссия" ў аўторак, 25 жніўня, адрэагавала на розгалас вакол гэтай з'явы невялікай заметкай "Красивое гало", дзе распавядае пра прыроду гэтай атмасфэрнай з'явы. Свае словы і камэнтар супрацоўніка Інстытута фізікі Акадэміі навук Яўгена Таўкачова аўтарка падсумовае: "В Браславе некоторые экзальтированные верующие отнесли небесное явление к очередному «чуду» — но, увы, чудес все-таки не бывает — природа остается материальной" А ці выпадковая тая акалічнасьць, што гало з'явілася менавіта ў Браславе менавіта ў момант каранацыі абраза Маці Божай? Каб не спрабаваць знайсьці адказ на гэтае пытаньне, аўтарка проста не ўзгадвае тое, што гэта было падчас каранацыі абраза... Ды ці выпадковае з'яўленьне такога артыкула на апошняй паласе "Саўбелкі"? Што гэта - ініцыятыва журналісткі-атэісткі, ці сьвядомы мэсыдж ідэолагаў, якія не першы год выказваюць занепакоенасьць тым, што ўзмацненьне ўплыву рэлігіі ўяўляе сабой небясьпеку для дзяржаўнай ідэалогіі?
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |



|
 |
|
 |